Фестываль “Вольнае паветра” пройдзе ў шосты раз
Найбольш чаканыя замежныя госці да тэматыкі этна падыходзяць нязвыклым для Беларусі чынам. Немцы з гурта Feindrehstar граюць музыку заснаваную на фанку і джазе, з дадаткамі хаўсу і хіп-хопу. Традыцыйна партнёрам фестывалю выступае Goethe Institut у Мінску.
Іншы цікавы гурт – расійскі Theodor Bastard, па стылістыцы блізкі да трып-хопу і іншых эклектычных, паўэлектронных кірункаў.
Упершыню ў Беларусі выступіць гурт з Буратыі Namgar, які з традыцыйнымі спевамі і інструментамі Сібіры ўжо пабываў не на адным кантыненце.
“Вольнае паветра” гэта таксама адна з рэдкіх магчымасцей пабачыць у Беларусі знакаміты гурт Kriwi, які нядаўна парадаваў слухачоў новым альбомам “Traukamurauka”. Да беларуска-міжнароднага блоку можна аднесці таксама гурт Масуда Талібані Awindar, які спецыялізуецца ў курдскіх і персідскіх песнях.
Аматараў фолку і року парадуе паўакустычным сэтам Re1ikt.
Акрамя музычнай часткі наведнікаў чакае шмат іншых атракцый: турнір па кіданню кароўіх кізякоў, розныя тэматычныя зоны (ёга, капаэйра, кальянная і г.д.)
align=”middle” alt=”Вольнае паветра 2013, Шаблі” >
Мапа фэсту – націсніце на яе, каб паглядзець у вялікім памеры
Квіткі каштуюць 160 тыс. рублёў. У дзень фэсту – 200 тыс. Квіткі можна набыць у касах kvitki.by i ticketpro.by (у тым ліку і ў Гродне).
Інфалінія фестывалю: +375 29 140 80 00
Падрабязную інфармацыю пра фэст (у тым ліку пра даезд) можна знайсці на старонцы shabli.by, а таксама на Facebook і Укантакце.