“Гэта апошні аплот, які тут быў”
“Гэта апошні аплот, які тут быў. Больш дамоў у гэтым прыватным сектары не засталося”, – падрэзюмаваў мужчына, які працаваў на гэтай пляцоўцы.


Рабочыя расказалі, што на гэтым месцы плануецца ўсталяваць помнік гусарам. Апошнім часам сюды прывозяць пясок і раўнуюць тэрыторыю вакол.

Што да жыхароў, то некалькі дзён таму яны перасяліліся ў выдзеленае жыллё.


