Гарадзенскія веласіпедысткі праехаліся па горадзе ў сукенках
Гэтая сустрэча прайшла не ўпершыню. Дадзеная акцыя ўзяла пачатак у мінулым годзе і прэтэндуе на тое, каб стаць сапраўды традыцыйнай для гарадскіх веласіпедыстак.



Важнай асаблівасцю “пакатушкі” з’яўляецца знешні выгляд удзельніц. Віталася быць апранутай у сукенку або спадніцу замест шортаў або штаноў.



Таксама на многіх роварах можна было ўбачыць ўпрыгажэнні і кветкі для антуражу. Дадзены велапрабег арганізаваны ініцыятыўнай групай “ВелаГродна”.
