На Гарадзеншчыне – камфортнае надвор’е без гарачыні і істотных ападкаў
У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць.
Уначы без істотных ападкаў, днём на большай частцы Гарадзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Вецер паўднёвы, днём на захадзе з пераходам на заходні 3-8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ў бліжэйшую ноч +11…+13ºС, днём 13 жніўня +22…+24ºС, па вобласці да +27ºС.
14 жніўня чакаецца воблачнае з прасяненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер заходняй чвэрці 4-9 м/с.
Уначы +11…+16°С, днём +19…+24°С.
15 жніўня будўзе пераменная воблачнасць, уначы пераважна без ападкаў, днём месцамікароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра +8…+13°С уначы, днём +18…+23°С.
Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету”, 16 жніўня ўначы будзе пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, днём +20…+25°С.
17 жніўня пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман.
Уначы +8…+13°С, днём +22…+27°С.
18 жніўня ўначы пераважна без ападкаў, днём у заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы +10…+15°С, днём +22…+27°С.
Сярэдняя дэкадная тэмпература 11-21 жніўня чакаецца на 2ºС вышэй кліматычнай нормы (норма +15,8…+17,0ºС).