![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033543.jpg)
Чырвоны Крыж збірае канцтавары для дзяцей з незабяспечаных сямей
Дапамагчы дзецям можа кожны гарадзенец.
З 12 да 22 жніўня ў 12-15 гадзін валанцёры Чырвонага Крыжа будуць прымаць канцтавары ў гандлёвым доме “Нёман” і на школьным кірмашы.
Прынесці падарункі можна таксама ў Гродзенскую абласную (вул.Ажэшкі 1) і гарадскую (вул.Міцкевіча, 5) арганізацыі Чырвонага Крыжа.
З 22 жніўня да 3 верасня сабраныя ў часе акцыі канцтавары перададуць дзецям з бедных сямей.