![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033719.jpg)
Лідская прадпрымальніца заплаціла незнаёмцу за зняцце суроку
Ахвяру ён знайшоў у асобе 41-гадовай прадпрымальніцы.
Жанчына гандлявала цягарэтамі, калі да яе падыйшоў падазроны малады чалавек.
Ён запэўніў прадпрымальніцу, што на ёй ляжыць порча, зняць якую можна спецыяльным рытуалам коштам 1 мільён рублёў.
Пасля непрацяглых угавораў пацярпелая згадзілася на прапанову і заплаціла махляру 10 даляраў ЗША, 50 еўра і 300 тысяч беларускіх рублёў.
Пазьней жанчына зразумела, што яе падманулі, і звярнулася ў міліцыю.
Праваахоўнікі хутка вызначылі махляра: пацярпелая ўпэўнена пазнала яго на фотаздымку.
Затрыманы сваю віну не адмаўляе.
Крымінальная справа распачатая па артыкуле “Махлярства”.
Паводле http://uvd.grodno.by