![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033744.jpg)
Гарадзенскія дзеці – героі бігбордаў
З 12 да 14 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі звярталі асаблівую ўвагу на аўтамашыны з дзецьмі-пасажырамі.
Калі дзяцей перавозілі паводле правіл (у спецыяльных дзіцячых крэслах альбо прышпіленыя рамнямі бяспекі), іх запрашалі на фотасесію да дзіцячага фатографа Алесі Фяцісавай.
Тварыкі трыццаці сур’ёзных і усмешлівых хлопчыкаў і дзяўчынак на палотнах памерам 3х6 метраў цягам тыдня з’явяцца на асноўных дарогах Гарадзеншчыны.
Пакуль што іх можна ўбачыць толькі на сайце ДАІ Гарадзенскай вобласці.
Акцыя ДАІ ладзіцца ў супрацы з Белдзяржстрахам і прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.
Паводле http://gaigrodno.by