Група “Тад” правяла “ДансКласПерформанс” пад адкрытым небам

| Без катэгорыі

На адкрытай пляцоўцы парку імя Жылібера мастацкі кіраўнік групы “Тад” Зміцер Куракулаў прэзентаваў разам са сваёй трупай трэнаж у стылі “кантэмпарары дэнс” і ёгу для танцораў.

 

align=”left” alt=”танцы, ТАД, Гродно” >“Сёння мы захацелі падключыць людзей, каб яны разумелі, што ўнутры кожнага з нас жыве танец. Кожны мінак зможа неяк па-свойму закрануць танец: поглядам ці энергетычна. Можа быць, хтосьці запомніць нейкі рух і захоча яго ў будучыні паўтарыць.


Мы выйшлі на вуліцу, таму што цяпер у нас няма сваёй сцэны. Філармонія на рамонце, а вуліца і ёсць сама сцэна. Мы прыйшлі сюды, каб паказаць, што танец можа быць адкрыты для кожнага”.

У гэтым годзе гурту “Тад” спаўняецца 20 год. За гэты час тут ужо выпрацаваўся свой танцавальны почырк, сфармаваліся свае методыкі і тэхнікі.

“У гэтым годзе нам 20 год і хацелася б у сувязі з гэтай датай звярнуць на сябе ўвагу. Нагадаць гараджанам тое, што мы ёсць у гэтым горадзе, і працягваем танцаваць. Цяпер у нас у групе дзевяць чалавек. У гэтым годзе калектыў папоўніўся яшчэ чатырма танцорамі. Нас чакае вялікая праца для таго, каб яны хутчэй увайшлі ў рэпертуар калектыву”.

На тратуарнай плітцы танцоры заслалі сваё ўніверсальнае пакрыццё, якое дазваляе зручна танцаваць без страты каардынацыі.

 

“Мы практыкуем сучасныя напрамкі ў танцы, якія цяпер цікавыя для гледача. Стыль contemporary dance робіць рух карысным і накіраваным на тое, каб здабыць здароўе, а не страціць яго”.

Гастрольны тур гурта пачаўся 12 жніўня з гастроляў у Гродзенскай вобласці. Танцавальны калектыў плануе ў гэтым годзе яшчэ як мінімум адзін раз выступіць на адкрытым паветры ў цэнтры горада.

Склад калектыву зараз адкрыты. Пры вялікім жаданні сюды можа трапіць танцор з харэаграфічнай адукацыяй. Аднак, пры адсутнасці “танцавальнага” дыплома кар’ера ў групе “Тад” для аматара танцаў ўсё ж магчымая.

 

“Неабходна вялікае жаданне танцаваць, і не баяцца ўзаемадзейнічаць з людзьмі ў калектыве. Мы адкрытыя для тых, хто любіць танцаваць і не бачыць сябе без гэтага занятку”.

Зараз калектыў трэніруецца ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Сцэнічныя касцюмы танцораў на час рамонту Філармоніі захоўваюцца ў памяшканні, што прадастаўляе Гуманітарны каледж ГрДУ ім. Я. Купалы.