![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000033983.jpg)
Смаргонскія выратавальнікі вылавілі з возера аўтамабіль
Мужчына разам з сынам выбраўся парыбачыць на возера Белае.
Свой аўтамабіль ён пакінуў на ўзгорку каля вадаёму і забыўся паставіць на ручны тормаз.
Пакуль аматары рыбалкі выбіралі месца, Фіят Браво 1996 г.в. каціўся да вады.
Спыніць аўтамабіль гаспадар не здолеў, машына спынілася толькі ў 15 метарх ад берага.
Даставаць аўто з вады давялося выратавальнікам з дапамогай баявой машыны.
Паводле http://mchs.gov.by