Абаранкавы фэст пройдзе ў Смаргоні
Менавіта гэты горад лічыцца радзімай абаранкаў.
Ёсць меркаванне, што абаранкі вынайшлі ў славутай смаргонскай цыганскай мядзведжай акадэміі — спачатку для мішак і іх павадыроў.
Пазьней гэтыя вырабы з заварнога цеста набылі такую папулярнасць, што пачалі разыходзіцца па ўсім свеце.
Ды так шырока, што нават стала забывацца, дзе ўпершыню іх сталі пячы.
Аднавіў гістарычную справядлівасць выдатны навуковец з Падмаскоўя Вільям Пахлёбкін.
У сваіх кулінарных бестселерах ён, у прыватнасці, занатаваў: “Слова “абаранак” паходзіць ад дзеяслова “абварыць”. Радзіма абаранкаў — горад Смаргонь у Беларусі, дзе з заварнога (абварнога) цеста ўпершыню пачалі рабіць вузкія жгуцікі і выпякаць з іх абваранкі (вырабы з абваранага цеста).
Іх называлі абвараначкамі, абаранкамі і, нарэшце, баранкамі”.
Меркай для дзіркі абаранка быў палец пекара, на які накручвалі цеста.
У міжваенны перыяд у Смаргоні працавала 60 пякарняў, у якіх выпякалі абаранкі і прадавалі ў Гродна, Вільню, Маскву…
Сёлетні фэст праводзіцца дзеля таго, каб вярнуць Смаргоні былую славу сталіцы абаранак.
У праграме – прэзентацыя абаранкаў мясцовых хлебапёкаў і іх калег з суседніх рэгіёнаў.