Міжнародная Школа маладых лідараў

| Без катэгорыі

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і лідары моладзевых аб’яднанняў СНД ва ўзросце 20-30 гадоў.

Мэты школы – садзейнічанне развіццю міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва на прасторы СНД і ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж моладзевымі арганізацыямі дзяржаў-удзельніц СНД.

Удзельнікі школы пройдуць навучанне ў межах трэнінгаў па кіраванні некамерцыйнымі арганізацыямі, прынцыпам утварэння каманды, сацыяльным праектаванні, сувязям з грамадскасцю, узаемадзеянні з органамі дзяржаўнай улады і пытанням развіцця міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

Аргкамітэт забяспечвае ўдзельнікам бясплатнае пражыванне, трохразовае харчаванне і кава-паўзы. Транспартныя выдаткі – за кошт асабістых сродкаў удзельнікаў, альбо іх арганізацый.

Кандыдаты на ўдзел мусяць накіраваць анкету-заяўку на эл.адрас [email protected] з паметкай “Школа-2009”. Апошні тэрмін падачы заявак – 20 чэрвеня. Узор заяўкі і больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://ffdd.ru.

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Ілюстрацыя http://www.pbxware.ru