На адзін дзень “Крыгу” акупавалі лялькі

|

“ТС” таксама завітаў на такую незвычайную для галерэі выставу.

 

 У двух залах размясціліся амаль 30 прац Галіны. На ўваходзе наведвальнікаў сустракала сама аўтарка і з задавальненнем распавадала жадаючым амаль пра кожную ляльку. Усе яны зробленыя ўручную, але ў розных тэхніках. Ёсць тут тэкстыльныя лялькі, ёсць з пластыкі і нават з гліны.

 

align=”left” alt=”Лялькі, Галіна Жамчужнікава, Галина Жемчужникова Гродно” >“Я раблю і партрэтныя лялькі. Часцяком прыносяць фотаздымкі знаёмых і сяброў, раблю, каб былі падобныя да прататыпаў”, – распавядае Галіна.

 

Усё пачалося выпадкова. Майстрысе проста захацелася зрабіць ляльку. Зрабіла – і паняслося.

 

“Добра, што муж цалкам падтрымлівае мяне ў гэтай творчасці”, – кажа Галіна, паказваючы свае працы.

Лялькі для Галіны гэта зараз больш хобі. Аказалася, што яна прадпрымальніца і пакуль жыве ў Расеі. Аднак, ужо літаральна на днях пераязджае на радзіму свайго мужа – у Гродна. І плануе тут займацца менавіта творчасцю.

 

“Гэты спакойны горад проста натхняе на нешта новае. У ім хочацца сапраўды тварыць ды жыць”.

“А чаму так многа лялек Бабак-ёжак?”, – пытаю я, разглядаючы гэтага казачнага персанажа, які прадстаўлены ў дастаткова вялікай колькасці.

 

“Дык гэта любімая гераіня! – кажа Галіна і дадае. – Яна спрыяе творчасці. Яе можна зрабіць і так, і гэтак. Прыдумаць нешта новае, розныя аксесуары. Вось, напрыклад, гейша. Ну, зробіш з імбрыкам, з падносам. Вось амаль і ўсе варыянты. А Баба-яга можа быць рознай. Не заўсёды прыгожай, але індывідуальнай і прыцягваючай увагу.

Сапраўды, каля гэтых казачных асоб людзі раз-пораз прыпыняліся, разглядалі, усміхаліся. А таксама засяроджвалі сваю ўвагу на тэкстыльных ляльках. Часта яны вызывалі ў наведвальнікаў смех. Лялькі своеасаблівыя.

“А нічога, што вось так людзі смяюцца з лялек?”“Дык гэта ж добра, калі цацка выклікае эмоцыі! Любыя эмоцыі – значыць я не дарма працавала, значыць нейкім чынам мая праца адгукнулася ў сэрцах людзей”.

Галіна плануе, пераехаўшы ў Гродна, поўнасцю заняцца творчасцю – рабіць лялькі. Можа, пра нейкі час гарадзенцы змогуць пабываць ужо не на аднадзённай выставе, а на паўнавартасным вернісажы майстрыхі.