З’явіўся першы беларускамоўны электронны вызначальнік птушак

|

З дапамогай он-лайн вызначальніка  можна разглядзець птушку на фотаздымку і нават паслухаць голас.

 

Назвы птушак прыводзяцца на беларускай, ангельскай, лацінскай і рускай мовах.

Тэксты апісанняў узятыя з палявога вызначальніка «Птушкі Еўропы» пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.

Дзеля зручнасці карыстальнікаў прадугледжана сістэматызацыя птушак па відах (у алфавітным парадку) альбо па сямействах.

 

Стваральнікі электроннага вызначальніка заахвочвае тых, хто мае прапановы па ўдасканаленні каталога, дасылаць іх на эл. адрас: [email protected] .

 

Паводле http://www.ptushki.org