Кіраўніка “Кансэнта” асудзілі на 3 гады

|

Андрэя Лушча, які апошні час знаходзіўся пад хатнім арыштам, узялі пад варту ў зале суда.

З улікам адседжанага ў часе следства, яму засталося правесці за кратамі крыху больш за паўгады.

 

Санкцыі артыкула 424, паводзе якога асудзілі дырэктара “Кансэнта”, прадугледжваюць пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

 

Першапачаткова Лушча абвінавачвалі  яшчэ і ў крадзяжы грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры.

Гаворка ішла пра 45 мільёнаў рублёў (у траўні 2011 года), якія 200 гарадзенцаў уклалі ў будаўніцтва, але кватэр не атрымалі.

Яму пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці па адным артыкуле КК, да 10 гадоў – па другім.

 

Прадпрыемства з замежнымі інвестыцыямі “Кансент” было зарэгістравана Гродзенскім аблвыканкамам у 2004 годзе.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва выдала яму ліцэнзію на праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, правядзенне інжынерных пошукаў, а Гродзенскі гарвыканкам выдзеліў участкі пад будаўніцтва жылых дамоў.

 

Аднак у 2009 годзе з-за зацягвання тэрмінаў будаўніцтва забудоўшчыкі пачалі пісаць скаргі.

 

Сканчаў  будоўлю збанкрутаванага прадпрыемства “Гроднажылбуд”, а замоўнікам выступала Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.