Фестываль сярэднявечнай культуры ў Наваградку

|

Асноўныя мерапрыемствы пачнуцца 7 верасня шэсцем удзельнікаў ад рыцарскага лагера да цэнтральнай плошчы Наваградка.

Першыя турніры адбудуцца на гарадской плошчы. Іх упрыгожыць вогненнае шоў Кіеўскага тэатра гістарычнага танца “Альентрада”.

Масавыя рыцарскія баі будуць сімвалізаваць гістарычную бітву ла сцен Наваградскага замка.

 

У гэты ж дзень пройдуць турніры лучнікаў.

Увечары адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне і вялікі канцэрт.

 

8 верасня на Замкавай гары пройдзе вялікі конны рыцарскі турнір з удзелам лепшых рыцараў, майстар-класы па танцах, паказальныя выступы лучнікаў і канцэрт-шоу “Развітанне з легендай”.

 

Свой удзел у фэсце пацьвердзілі больш за 20 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны і Расіі: “Арыдан”, “Рускі сцяг”, “Фенікс”, “Азгард”, “Серебряный Пегас”, “Карона Захаду”, “Дзікае паляванне” ды іншыя.

У Наваградку чакаюць больш за 300 рыцараў і артыстаў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.kimpress.by