![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000034327.jpg)
У Брузгах затрымалі наркакур’ера з партыяй амфетаміну
Наркадылер ехаў у Беларусь з Польшчы на легкавым аўтамабілі.
У часе асабістага дагляду мытнікі знайшлі тры падазроных пакунка.
Рэчыва накіравалі на экспертызу ў Гродзенскае абласное ўпраўленне Камітэта судовых экспертыз.
Экспертыза падазрэнні мытнікаў пацьвердзіла.
У дачыненні парушальніка распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.228 КК Беларусі.
Паводле http://www.belta.by