“Нёман” саступіў “Гомелю” ў серыі булітаў

|

Гамяльчане першыя забілі – вызначыўся Павел Мусіенка, які рэалізаваў большасць. У другой дваццаціхвілінцы гаспадары не толькі зраўнялі лік, але і выйшлі наперад – дакладныя кідкі на рахунку Віктара Андрушчанкі і Аляксандра Мацярухіна.

У трэцім перыядзе “Гомель” правёў адразу тры шайбы, прычым Эдыйс Брахманіс вызначыўся ў меншасці. Тым не менш, “Нёман” не здаўся – спачатку Віктар Андрушчанка аформіў дубль, а затым на апошняй хвіліне Вячаслаў Лісічкін зраўняў лік. У серыі булітаў у гаспадароў забілі Аляксандр Мацярухін і Яраслаў Крыстэк, але гэтага аказалася мала. У складзе “Гомеля” вызначыліся Яўген Саламонаў, Павел Мусіенка і Эдыйс Брахманіс.

Галы

 

“Нёман” Гродна – ХК “Гомель” – 4:5 (Б) (0:1, 2:0, 2:3, 0:0, 0:1)

Агляд матчу

 

Шайбы закінулі:

 

0:1 Павел Мусіенка (большасць) (Юрый Ільін, Яўген Саламонаў) 10:22
1:1 Віктар Андрушчанка (Іван Усенка, Павел Баярчук) 23:13
2:1 Аляксандр Мацярухін (большасць) (Яраслаў Крыстэк, Аляксандр Усенка) 31:19
2:2 Павел Волчак (без перадач) 42:14
2:3 Эдыйс Брахманіс (меншасць) (без перадач) 47:27
2:4 Павел Мусіенка (Міхаіл Хараманда, Яўген Саламонаў) 51:22
3:4 Віктар Андрушчанка (Павел Баярчук, Вячаслаў Лісічкін) 54:32
4:4 Вячаслаў Лісічкін (Аляксандр Мацярухін) 59:04
4:5 Эдыйс Брахманіс (штрафны кідок) 65:00

 

Здымкі hcneman.by