Якая яна, «порцыя»?

|

Для падтрымання здароўя неабходна, каб бялкі, вітаміны, мінералы, тлушч і вугляводы былі збалансаваныя. Для гэтага існуе паняцце «порцыя». Але што яна з сябе ўяўляе наўрад ці хтосьці (за выключэннем дыетолагаў) можа вызначыць. Гэтая хітрая табліца як раз – парцыённая.

Вось памеры адной порцыі для асноўных прадуктаў харчавання.

Хлеб

адзін кавалак хлеба, 1/2 гамбургернай булачкі, 3 – 4 маленькіх або 2 вялікіх крэкеры; 1/2 міскі гатовага рысу, кашы або макаронных вырабаў. У дзень рэкамендуецца ад 6 да 11 порцый, пажадана з цэльнамолатага збожжа.

Садавіна

адзін сярэдняга памеру яблык, банан або апельсін. Палова грэйпфрута, лустачка дыні, 3/4 шклянкі соку, 1/2 міскі ягад або кансерваванай садавіны;1/4 міскі сухафруктаў. У дзень рэкамендуецца ад 2 да 4 порцый садавіны.

Гародніна

1/2 міскі варанай або дробна пакрышанай сырой гародніны, адна міска сырой ліставай гародніны (шпінат або салат). Рэкамендуецца ў дзень з’ядаць ад 3 да 5 порцый разнастайнай гародніны.

Мяса, птушка, рыба (а таксама іх заменнікі – яйкі, бабы, гарэхі)

біфштэкс памерам з ігральную карту. Каля 30 г мяса эквівалентныя аднаму яйку, 1/2 місцы вараных бабоў або 2-м сталовым лыжкам арахісавага алею.

Малако, сыр, ёгурт

адна шклянка малака, слоічак ёгурта, 50 г сыру, 60 г тварагу. У дзень рэкамендуецца 2 порцыі малочных прадуктаў, а для падлеткаў і цяжарных жанчын – 3 порцыі. Вядома, гаворка ідзе аб прадуктах з нізкай тлустасцю.

Тлушчы і цукар

Паняцці порцыі не існуе! Уяўляеце? Спачатку я, як гарачая ласуха, узрадавалася – ясі, колькі душа пажадае! Але тут жа чытаю «іх варта спажываць у магчыма меншай колькасці».

Алкаголь

Ёсць порцыя! Каля 20 мл спірту. Яна эквівалентная двум кубкам піва або двум невялікім кілішкам віна. У кнізе не сказана, колькі алкагольных порцый неабходна ўжываць, пэўна наіўныя аўтары нават не падазравалі, што гэтыя самыя «порцыі» могуць здарацца па-за святочнымі падзеямі…

А вось як візуальна ацаніць памер порцыі:

90-100 г мяса – калода карт або пачак папяровых сурвэтак/хустачак

Сярэдні фрукт 150-180 г – тэнісны мяч

Сярэдняя бульбіна 100 г – гусінае яйка

30 г сыра – пачак запалак

Шклянка фруктовага соку – 200 г

Порцыя брокалі – лямпачка (звычайная стандартная)

Паўміскі рысу (міскі розныя бываюць, але вам трэба «вашыя» паўмісачкі) – памер вашага кулака

Дзве сталовыя лыжкі соўсу – шарык для пінг-понгу

30 грамаў белага хлеба – картка на метро (банкаўская)