Даражэюць паслугі пошты

|

Зараз гэтая паслуга каштуе 1000 рублёў. З 12 верасня будзе каштаваць 1600.

Тарыфы за кожныя наступныя поўныя ці няпоўныя 20г вагі ліста і бандэролі для фізічных асоб (за выключэннем прыватных прадпрымальнікаў) павышаныя да 150 рублёў.

 

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №64 ад 27 жніўня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрства эканомікі падымае кошты на паштовыя паслугі дзеля ліквідацыі іх стратнасці.

 

Гэтай жа пастановай прадугледжана зніжэнне  з 12 верасня тарыфаў на паслугі па выплаце пенсій і іншых сацыяльных дапамог у абласных цэнтрах з 1,19% да 1,17%, у раённых – з 1,43% да 1,41%, у астатніх населеных пунктах – з 2,37 да 2,34% ад агульнай сумы выплат.

 

Здымак http://maillist.ru