Канцэрт польскай класічнай музыкі пройдзе ў гарадзенскім Новым замку

|

Аркестр выступіць пад кіраўніцтвам вядомага польскага дырыжора Яна Мілаша Зажыцкага (Jan Miłosz Zarzycki) – прафесара музычнпага ўніверсітэта Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, лаўрэата міжнародных музычных конкурсаў, уладальніка спецыяльнай узнагароды за неацэнныя заслугі ў галіне польскай музычнай культуры.

Арганізатары імпрэзы  – Гарадзенская капэла пры падтрымцы Генеральнага Консульства РП у Гродне.

 

На вечарыну ў Новым замку запрашаюцца ўсе аматары польскай музычнай культуры.

Пачатак канцэрта ў 18.00.

Уваход вольны.

 

Паводле http://znadniemna.pl