![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000034781.jpg)
У Гродна едзе Мясніковіч
На Скідзельскім цукровым камбінаце ён азнаёміцца з будаўніцтвам фабрыкі фасоўкі цукру і сіласа бязтарнага захоўвання цукру.
На “Белмедпрэпаратах” гаворка пойдзе пра выпуск беларускіх лекаў, якія заменяць імпартныя.
У Гродне Міхаіл Мясніковіч наведае “Біяком”, дзе азнаёміцца з рэалізацыяй імпартазамяшчальнага праекта па вытворчасці кармавых дадаткаў і замяняльнікаў малака для сельскагаспадарчых жывёл.
Тэма сустрэчы на “Гродзенскай табачнай фабрыцы “Нёман” – выкананне плана мадэрнізацыі прадпрыемства.
Па пытаннях імпартазамяшчэння перад прэм’ер-міністрам адсправаздачацца “Белдзяржхарчпрам” і Гродзенскі аблвыканкам.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.ctv.by