![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002613.jpg)
Свята Божага Цела ў Гродна
Само свята, усталяванае ў 13 стагоддзі ў гонар Найсвятой Еўхарыстыі, адзначаецца ў чацьвер пасля нядзелі Ўсіх Святых, аднак асноўныя ўрачыстасці пераносяцца на наступную нядзелю.
Учора святкаванне ў Гродна распачалося з імшы ў Катэдральным касцёле. Неўзіраючы на няспынны дождж і халодны вецер ля катэдры сабраліся тысячы гродзенцаў. Шматтысячная працэсія вернікаў і гродзенскага каталіцкага духавенства на чале з біскупам Аляксандрам Кашкевічам вырушыла ў кірунку Францысканскага касцёла, спыняючыся ля імправізаваных алтароў.
Урачыстасці завяршыліся імшой у Францысканскім касцёле.
фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com