![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002616.jpg)
З Парыжа ў Пецярбург па рэках
Прадпрымальнікі з суседніх краін, у прыватнасці Польшчы і Літвы, разглядаюць розныя варыянты: будаўніцтва невялічкіх гасцініц, набыццё плаўсродкаў.
Цікаўнасць праяўляюць у асноўным бізнесмены, чыя праца ўжо звязаная з Аўгустоўскім каналам, і якія хочуць пашырыць свае магчымасці.
Беларускі бок таксама зацікаўлены ў развіцці інфраструктуры канала, няхай і за кошт замежных інвестараў.
У бліжэйшы час будзе створана працоўная група з прадстаўнікоў Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці. Паводле намесніка міністра спорта і турызма Беларусі Чэслава Шульгі, усе бакі зацікаўлены ў развіцці канала. Яго ўнікальнасць у тым, што ён дае магчымасць праплыць рачнымі шляхамі з Парыжа да С.-Пецярбурга.
Паводле БелТА
Фота Аўгустоўскага канала з сайта http://www.fotoblog.by