Канцэрты да года Фрэдэрыка Шапэна

|

Консул па культуры Марэк Малюхнік паведаміў “Твайму стылю”: “Наступны, 2010 год абвешчаны годам Фрэдэрыка Шапэна –  будзем святкаваць 200-годдзе яго нараджэння. Мы плануем з гэтай нагоды розныя канцэрты, сустрэчы, у тым ліку ў Гродна. Першыя з іх пройдуць на гэтым тыдні.”

Першы канцэрт адбудзецца ў Доме народнай творчасці ўжо сёння, у 19 гадзін: у невялічкай зале выступіць вядомы ў Еўропе кракаўскі гітарыст Ян Абэрбэк.

16 чэрвеня канцэрт Яна Абэрбэка адбудзецца ў зале музычнага коледжа (пр.Янкі Купалы, 53). Ён выканае творы Шапэна (і не толькі) на класічнай гітары.

17 чэрвеня ў зале коледжа музычную праграму прадставіць фартэпіяннае трыо “Varsovia” з Варшавы. Музыкі выступалі ў Мінску і, скарыстаўшыся нагодай, Польскае консульства запрасіла іх на вечар у Гродна.

Уваход на канцэрты вольны. Пачатак у 18.00.