У драмтэатры даюць амерыканскую класіку

| Без катэгорыі

П’еса была напісана ў 1938 годзе. Аўтар казаў пра яе: “Гэта простая п’еса, у якой прысутнічаюць усе складаныя тэмы; і гэта складанейшая п’еса, дзе я з любоўю расказваю пра найпрасцейшыя рэчы ў свеце”.

Па словах рэжысёра спектакля Генадзя Мушперта, тэатры ва ўсім свеце, ставячы амерыканскі “Наш гарадок”, рабілі адначасова спектаклі і пра свае ўласныя гарады. Не абмінула гэта і гарадзенскі тэатр.

Мастак-пастаноўшчык Алесь Сураў трумачыць, якім чынам было вырашана наблізіць амерыканскую п’есу да нашых тагачасных рэаліяў – мястэчак. “Думаючы над рашэннем, я ўзгадаў пра беларускага мастака Марка Шагала, які ўсё жыццё, не важна дзе жыў, маляваў Віцебск ды іншыя беларускія гарады і мястэчкі. Таму дэкарацыі выкананыя ў стылі Шагала. Думаю, гэта была добрая ідэя, бо ўсе хутка пазнаюць і прачытваюць гэтую паралель”.

З тым што слова “наш” у назве выклікае думку, быццам бы спектакль пра нас саміх і іншых гарадзенцаў, згодная артыска Аксана Плікус. Яна лічыць, што такім чынам ужо сама назва павінна справакаваць у гледача цікавасць да спектакля.

Спектакль даволі масавы – у ім занята амаль 20 чалавек, палова трупы тэатра. А яшчэ, як адзначае актор Васіль Мініч, спектакль вельмі добры.

     
  Бліжэйшым часам паглядзець “Наш гарадок” можна будзе 13 і 26 кастрычніка, пачатак у 19.00. Білеты ў касе тэатра, а таксама ў інтэрнэце.  
     

 

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Драматычным тэатрам

Здымкі drama.grodno.by