Кантрабандная гарэлка з Расіі

|

Затрыманы два гродзенцы і жыхар вёскі Васілішкі, якія паспелі перагрузіць з грузавіка “МАН”, за рулём якога знаходзіўся жыхар Брэсцкай вобласці, у мікрааўтобус “Фальксваген” 700 літраў гарэлкі без акцызных марак.

Яшчэ 15700 літраў аналагічнай вадкасці заставалася ў прыцэпе грузавіка.

Па папярэдніх звестках, груз, без дакументаў увезены з тэрыторыі Расіі, належыў аднаму з затрыманых гродзенцаў. Кошт канфіскаванага – 328 міліёнаў рублёў.

Паводле сайта http://mvd.gov.by