Узрост патрабуе дзеянняў!

|

Падпісанне Канвенцыі ініцыюе цэлы шэраг міжнародных арганізацый.

 

З іх пункту гледжання, Канвенцыя зможа зменшыць узровень дыскрымінацыі сталых людзей, забяспечыць аснову для рэалізацыі правоў сталых людзей (у тым ліку права на годны ўзровень жыцця), паспрыяць паляпшэнню дыялога паміж пакаленнямі.

 

Рашучую дзейнасць у накірунку абароны правоў сталых людзей павінны праводзіць і беларускія ўлады.

 

Ужо праз тры гады кожны чацьвёрты беларус будзе пенсіянерам (ужо сёння на Гарадзеншчыне амаль кожны чацьвёрты жыхар – пенсіянер).

 

Да 2050 г., па прагнозах ААН, колькасць насельніцтва ў сталым узросце складзе ў Беларусі 35,8%.

 

Сусветны банк ужо некалькі год таму ўключыў нашую краіну ў лік рэзка “старэючых” краін.

Сімвалічныя акцыі ў падтрымку Канвенцыі ААН па правах сталых людзей праходзяць у гэтыя дні ў многіх краінах свету.

Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад зваротам да ўрадаў розных краін з патрабаваннем падпісаць Канвенцыю ААН па правах сталых людзей.

Для падпісання петыцыі трэба націснуць на гэтую спасылку – http://www.helpage.org/russian/get-involved/russian-test-petition/

 

Даведка ТС:

Гарадзенскі “Універсітэту Залатога Веку” дзейнічае з красавіка 2010 г. пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Яго мэтай з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю. Сёлета слухачамі гэтай праграмы будуць каля 170 гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй.