“Твой стыль” запрашае на курс для пачынаючых журналістаў

|

Вядучыя курсу – вядомыя журналісты.

 

Каб запісацца на ўдзел у курсе, трэба да 1 лістапада даслаць на адрас [email protected] заяўку ў адвольнай форме, якая ўтрымлівала б:

– імя і прозвішча,

– кантактны тэлефон,

– кароткую інфармацыю пра асобу (узрост, месца вучобы або працы, досвет у журналістыцы, калі такі ёсць),

– тлумачэнне матывацыі ўдзелу ў курсе (гэты пункт вельмі важны для нас пры адборы ўдзельнікаў, таму просім тлумачыць сваю зацікаўленасць разгорнута!).

 

Курс будзе праходзіць у вечаровых гадзінах цягам некалькіх дзён у перыяд 4-8 лістапада. Дакладныя дні і гадзіны будуць паведамлены зацікаўленым асобам пасля завяршэння адбору ўдзельнікаў.

 

Малюнак webpublicapress.net