Распачаты новы набор валанцёраў кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”
Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і Еўропай. Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.
Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 31 кастрычніка. Выніку адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у мерапрыемствах праекту.
Больш інфармацыі пра валанцёрскі рух “БЕЗ ВІЗЫ!” і пра дзейнасць кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”. | ||
Па дадатковых пытаннях звяртаецеся на [email protected]