Грамадскія арганізацыі Гарадзеншчыны могуць паўдзельнічаць у конкурсе USAID
Мясцовая ініцыятыва можа атрымаць з бюджэту праекта да 15 тысяч даляраў ЗША.
Дзейнасць павінна спрыяць развіццю агра-/экатурызму на тэрыторыі Гродзенскай і/альбо Берасцейскай абласцей у адным з кірункаў:
– Укараненне інавацый у сферы агра-/экатурыстычных паслуг,
– Стварэнне новага альбо развіццё існага турыстычнага прадукта (распрацоўка маршрутаў. Аднаўленне і захаванне матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, упарадкаванне існых і стварэнне новых аб’ектаў турызму, укараненне сістэмы экалагічнай сэртыфікацыі і г.д.
– Павышэнне патэнцыялу спецыялістаў сферы агра-/экатурызму,
– Развіццё паслуг, арыентаваных на турыстаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Прымаюцца прапановы іншых кірункаў працы, што адпавядаюць тэме.
Не меньш за 15% бюджэту праекта павінны забяспечыць сам заяўнік.
Заяўкі прымаюцца да 13 лістапада 2013 года замоўным лістом па адрасе: вул. Энгельса, 34А-1, офіс 402, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь з пазнакай на канверце «На конкурс ідэй мясцовых ініцыятываў».
З пытаннямі звяртайцеся да кіраўніка грантавай праграмы Праекта Эсміры Ісмаілавай (017) 289 18 77, (029) 635 10 01, [email protected].
Падрабязная інфармацыя – тут.
Паводле http://greengrodno.info