Ліда – лепшы горад для бізнэсу

|

Першы агульнабеларускі конкурс на вызначэнне самых спрыяльных для бізнэсу гарадоў праводзіўся сёлета ўпершыню.

Яго арганізатарамі былі Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрымальнiцтва i Мiнскi сталiчны саюз прадпрымальнiкаў i працадаўцаў.

У ліку спрыяльных для прадпрымальніцтва гарадоў былі названыя і Ашмяны.

На думку арганізатараў конкурсу, такога кшталту прызнанне дазволіць гарадам-пераможцам разлічваць на сур’ёзны аб’ём замежных iнвестыцый і прыток дзелавых праектаў.

Разам з тым, як паведамляе газета “Звязда”, арганізатары конкурсу адзначылі, што ў краіне для развіцця бізнэсу зрабіць яшчэ трэба вельмі шмат.

— Пакуль сама дзяржава дакладна не павернецца тварам, пакуль дзяржаўны прыярытэт поўнасцю не будзе вызначаны на развiццё малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва — мала што зварухнецца, як трэба. А прыгожыя словы мясцовых чыноўнікаў, што мы любiм малы бiзнэс i што, маўляў, стварайце вытворчасць — гэта лозунгi, пакуль не будзе канкрэтнага фiнансавага забеспячэння – цытуе “Звязда” словы кіраўніка Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Ўладзіміра Карагіна.