Пераход суседзяў на зімовы час зменіць расклад руху міжнароднага транспарту ў Гродне

|

У сувязі з гэтым, у Гродне з наступнай нядзелі зменіцца расклад руху цягнікоў у Польшчу.

Цягнік Гродна-Беласток будзе адпраўляцца на гадзіну пазьней: у 6.50 і 17.43.

У Гродна беластоцкія цягнікі будуць прыбываць у 16.13 і 1.49.

Аўтобус Гродна-Коўна будзе адпраўляцца ў Гродзенскага аўтавакзала ў 16.00.

 

Гарадзенскія міжнародныя перавозчыкі пакуль змяняць расклад на зімовы перыяд не збіраюцца.

 

Ад пераводу гадзіннікаў на сезонны час  Беларусь следам за Расіяй  адмовілася год таму.