Аматары настолак маюць цяпер у Гродне свой “Кубік”
Невялікае офіснае памяшканне на Ажэшкі 25 гэта не проста крама, але і месца, дзе можна прыйсці ды пагуляць з сябрамі. У асартыменце – некалькі дзясяткаў гульняў, але замовіць сабе можна значна больш. Ёсць як сусветная класіка: “Каланізатары”, “Каркассон”, “Манчкін” ці UNO, гэтак і менш вядомыя пазіцыі. Ёсць і гульні ды галаваломкі беларускай вытворчасці.



У дзень адкрыцця для ўсіх наведнікаў, якіх сабралося нямала, працавала бясплатная гульнятэка.




| Больш пра краму чытайце тут | ||





Здымкі Яна Лялевіча
