Гурт Pet Nihil на канцэрце ў Мінску падарыў фанатам новыя песні і “цыцку”

|

Сярод прысутных музыкі разыгралі антыстрэс-цацку, якая выглядала прыкладна як на фота ніжэй.

 

Каб яе атрымаць, трэба было адказаць на пытанне, якая песня гурта Pet Nihil гучала на ўсю мінскую Малінаўку ў пачатку двухтысячных. Меўся на ўвазе тагачасны хіт “Мент-а-літэт” з першага альбома гарадзенцаў “Tanatos”, які быў запісаны ў 2001 годзе.

 

Акрамя розыгрыша эратычных забавак, музыкі прэзентавалі некалькі песен з чацвёртага альбома, які мае выйсці ў канцы года.

 

У канцэрце таксама прымалі ўдзел мінскія гурты “Вне небес” і “Маленький Альберт”, якія стварылі гранж-атмасферу дзевяностых. Вакаліст “Pet Nihil” Юрый Лакціёнаў нават заўважыў: “Быццам уяўляеш сябе ў Сіэтле, сядзіш у бары і слухаеш Нірвану”.

 

Па заканчэнні мерапрыемства для тых, хто застаўся ў рок-бары, Фёдар Жывалеўскі з гурта “Голая Манашка” (які быў вядучым канцэрту) выканаў некалькі акустычных кампазіцый, у тым ліку каверы розных груп на беларускай мове. У выніку вечар скончыўся жартамі і танцамі ў коле сяброў і знаёмых.