Малавядомыя гарадзенскія паэты запрашаюць на прэзентацыю свайго першага зборніка

|

У зборніку прадстаўлены дзевяць аўтараў: Павел Салаўёў, Таццяна Салаўёва, Аляксандр Зімін, Вольга Галоўня, Аляксандр Шкулепа, Даяна Хосід, Віталь Гардзейчык, Сяргей Рамашоў, Міхаіл Чырко. Для большасці з іх гэта дэбют у друку. Вершы ў зборніку дапоўненыя ілюстрацыямі Анны Падчынёнкавай.

 

“У зборнік увайшлі творы добрых, але яшчэ нязнаных, недрукаваных раней паэтаў горада. Амаль усе тут з адной суполкі, блізкай да бардаўскага кола, але не гэта было асновай для адбору, – расказвае пра зборнік “Время” адзін з аўтараў Павел Салаўёў. – Знайшоўся мецэнат, які прафінансаваў выданне зборніка, ён жа ўдзельнічаў у адборы, бо ахвочых трапіць на старонкі было больш за дзевяць чалавек”.

 

Акрамя добрай паэзіі госці вечара пачуюць класічныя музычныя творы ў выкананні вядомага гарадзенскага гітарыста Уладзіміра Захарава, песні Таццяны Салаўёвай ды песні ў выкананні Вольгі і Ігара Падчынёнкавых.

 

Прэзентацыя зборніка адбудзецца ў Гродзенскай выставачнай зале (вул. Ажэшкі, 38) 1 лістапада, пачатак у 19.00.

align=”middle” alt=”паэтычны зборнік Время, поэтический сборник Время, Гродно” >