Работы Нікаса Сафронава ўпершыню выстаўлены ў Гродне
На экспазіцыі прадстаўлены больш за 70 прац, многія з якіх створаныя ў гэтым годзе. Акрамя партрэтаў знакамітасцяў і зорак (Жан-Поль Бельмандо, Сафі Марсо, Марыя Арбатава, Марат Сафін, Клінт Іствуд, Джоні Дэп і інш.) можна ўбачыць пейзажы і нацюрмотрты, а таксама незвычайную серыю партрэтаў, дзе замест чалавечага твару – галава жывёлы або букет кветак. Некаторыя працы (“Бесконечная история”, “Человек, манипулирующий временем”, “В поисках смысла жизни в пустыне мыслей”, “Таинственное явление недалеко от родового замка”) перекрыжаваныя з працамі Далі.
На жаль, творца не прысутнічаў на сваёй выставе. Яго агент Руфат Ахмедаў паведаміў, што Нікас вярнуўся з творчай паездкі ў Іспанію і зараз працуе над новай серыяй партрэтаў.
Працы мастака ўжо пабывалі ў Бресце, Гомелі і Віцебску, апошнімі іх убачаць мінчукі.
У калекцыі прац Сафронава ёсць партрэты прэзідэнтаў: Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксандра Лукашенкі, Буша-старэйшага і Буша-малочшага, а таксама партрэты зорак: Сцівена Сігала, Майка Тайсана, Роберта дэ Ніра, Элізабет Тэйлар, Рычарда Гіра, Сцівена Спілберга, Леанарда ды Капрыа, Ціны Цёрнер, Мадонны і многіх іншых знакамітасцяў.
Вядома, што адной з прац, якая ўразіла наведвальнікаў выставы ў Брэсце, стаў партрэт Аляксандра Лукашенкі ў строі часоў Францішка Скарыны. На выставе ў Гродне гэтай карціны чамусьці няма.
У кнізе з водгукамі – вельмі розныя ўражанні, як станоўчыя, гэтак і адмоўныя: “Мощно и тонко, разнапланово…”,“Много рекламы и мажорства. Мало идеи. Очень поверхностно. Не понравилось”, “потрясает глубина мысли…”, мастаку нават прысвечана некалькі вершаў.
Выстава працягнецца да 1 снежня.