Гарадзенцаў чакае цёплы даждлівы тыдзень

|

У бліжэйшыя суткі ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +6…+8ºС, днём +10…+12ºС.

 

6 лістапада характар надвор’я не зменіцца.

Часам дажджы, вецер няўстойлівы. Тэмпература паветра і днём, і ўначы +4…+9°С.

 

7 лістапада кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Вецер заходні 5-10 м/с, днём месцамі парывы да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ад +1…+6°С уначы да +4…+9°С днём.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 8 лістапада ўначы на большай частцы тэрыторыі рэгіёна, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы +2…+7°С, днём +4…+9°С.

9 лістапада месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы +1…+6°С, днём +5…+10°С.

 

10 лістапада днём на большай частцы Гарадзеншчыны – дажджы.

Уначы  +3…+8°С, днём +6…+11°С.