Панамскі паўабаронца Эктар Робінсан Лара падпісаў кантракт з “Нёманам”
Лара: “Дзякую Богу за маё новае жыццё ў якасці прафесійнага гульца ў “Нёмане”, у беларускай вышэйшай лізе”.
21-гадовы атакуючы паўабаронца правёў 14 гульняў за юнацкую зборную Панамы (U-17), у якіх забіў 8 мячоў. Апошні сезон ён гуляў за SGV Freiberg (5 нямецкая ліга).