Кантрабандыст схаваў цыгарэты ў полыя дошкі

Расійская фура ўехала на пункт пропуску ў Кузніцы пустая. Увагу польскіх мытнікаў прыцягнулі дошкі, што забяспечвалі барты прыцэпа. Аказалася, што кожная дошка ўнутры высверленая – у пустотах было схавана больш за чатыры тысячы пачак беларускіх цыгарэт. З дошак выцягвалі кантрабанду цягам некалькіх гадзін.

Кіроўцу, 36-гадоваму расейцу, пагражае вялікі штраф і канфіскацыя тавара і аўтамабіля.

 

Інфармацыя і фота Падляшскай мытнай службы