У гарадзенкі канфіскавалі 3,5 кг срэбра

|

Супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення памежнай групы атрымалі інфармацыю пра тое, што гарадзенка ўвозіць праз розныя пункты пропуска без мытнага афармлення срэбныя вырабы, якія пасля прадаюцца на тэрыторыі Беларусі.

 

Пасля пэўных аператыўных мерапрыемстваў незаконную прадпрымальніцу затрымалі з палічным.

У час ператрусаў, у тым ліку па месцы жыхарства, знайшлі і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы больш за 1000 найменняў вырабаў са срэбра агульнай вагой 3 кг 544г. Паводле папярэдняй ацэнкі, ювелірныя вырабы каштуюць каля 250 мільёнаў рублёў.

Справай займаецца Гродзенскі следчы камітэт.

 

Паводле http://gpk.gov.by