![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000036701.jpg)
Чарнякевіч пра Шапіру: Разумны ды цынічны
Чарнякевіч сутыкаўся з Шапірам у Горадні, рабіў для кіраўніка вобласці экскурсію па горадзе.
Пазней Шапіра загадаў звольніць Чарнякевіча з універсітэта за тое, што гісторык узяў удзел у выданні кнігі па гісторыі Гродна, дзе не згадваўся Лукашэнка і дзе на вокладцы была Пагоня.
«Калі ў двух словах: разумны ды цынічны, — працягвае Чарнякевіч.
— Пры іншых умовах быў бы выдатным лібералам. Аднак цяпер запатрабаваны жандары…».