![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000036703.jpg)
У Гродне супрацоўнік міліцыі патрабаваў ад бізнесмена 4 тысячы даляраў
Гарадзенец К. займаў пасаду ст. аператыўнага ўпаўнаважанага Упраўлення па раскрыці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Гродзенскага аблвыканкама. У працэсе аператыўнай працы ён атрымаў матэрыялы пра парушэнні, якія зрабіў мясцовы бізнесмен.
За тое, каб гэтыя звесткі не трапілі ў Камітэт дзяржкантролю, міліцыянер запатрабаваў ад парушальніка 4 тысячы даляраў.
У якасці пасярэдніка прыцягнуў свайго знаёмага.
Пасля перадачы грошай пасярэдніка затрымалі праваахоўнікі.
Сам супрацоўнік міліцыі знік, яго месцазнаходжання дагэтуль невядомае.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак http://nevseoboi.com.ua