НАШТО ХРЫСЦІЯНАМ ПАРТЫЯ?
Такімі словамі пачынаецца маленькі буклецік, за якім хаваецца шлях да ісціны з кароткай назвай «БХД». Менавіта што гэта? «Гэта ідэя, – як кажуць самі сябры БХД, – грунтуецца на хрысціянскіх маральных каштоўнасцях. Хрысціянства ў спалучэнні з дэмакратыяй – прыўнясенне хрысціянскіх маральных прынцыпаў ў палітыку на розных яе ўзроўнях». Вядома, што за чалавека кажуць ягоныя ўчынкі, так і Хрысціянская Дэмакратыя – гэта яе дзейнасць.
За час свайго існавання БХД разгарнула кампанію «Пакаянне», прымеркаваную да 90-х угодак камуністычнай рэвалюцыі, кампанію супраць магіі і акультызму ў СМІ, выдала шматлікія брашуры, серыю музычных CD, правяла шмат сутрэчаў для хрысціянаў і патрыётаў і зараз распачала кампанію ў абарону сямейных каштоўнасцяў (супраць абортаў, алкагалізму, разводаў, разбэшчанасці). Ідэі БХД даволі цікавыя і калі ўявіць сабе, што ўсе гэтыя планы здзейсняцца, то мы можам апынуцца ў самым сапраўдным ідэальным альбо блізкім да яго свеце.
Стаць сябрам Хрысціянскай Дэмакратыі вельмі лёгка, самае галоўнае – гэта жаданне набыць сапраўдную духоўнаць і жаданне дапамагаць людзям, зразумець той самы сэнс жыцця, які складаецца не ў падмане, разбэшчанасці і алкаголі. Даведацца больш пра ідэі, планы і дзейнасць БХД можна на афіцыйным сайце www.bchd.info
Наста АЎДЗЕЙ