Вінаватая ў смерці 2 чалавек абскардзіла прысуд і атрымала больш жорсткае пакаранне
Жанчына сваю віну не прызнала, сцвярджала, што ў сутыкненні быў вінаваты загінулы кіроўца, які нібыта выехаў на сустрэчную паласу. Сведкі здарэння сцвярджалі адваротнае.
Да таго ж вугал сутыкнення быў каля 30 градусаў, што выключае лабавое сутыкненне.
Абвінавачаная падала касацыйную скаргу, у якой заявіла, што прысуд неаб’ектыўны і незаконны. Жанчына прызнала, што была пьяная, але сам факт злачынства абвяргала.
Скаргі падалі і сваякі загінулых.
Яны патрабавалі больш жорсткага пакарання.
Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда скаргу кіроўцы не задаволіла. Затое задаволіла скаргі пацярпелага боку.
Цяпер вінаватая ў смерці сужонкаў кіроўца будзе адбываць 7 гадоў пакарання ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.
Паводле http://perspektiva-info.by