“Камунальнік” выйшаў у 1/16 Кубка Выкліка

|

Першая сустрэча беларусаў з галандцамі праходзіла 6 лістапада ў Апельдорне. У гасцёх тады з лікам 3-1 перамагла нашая каманда.

 

Зараз у Лідзе нашыя хлопцы таксама не мелі вялікіх праблемаў, перамогшы ў трох партыях (27-25, 25-16, 27-25).

 

У 1/16 фіналу Кубка Выкліка нашая каманда згуляе з грэчаскім “Этнікасам”.