![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002742.jpg)
Гарадзенцы найменш азартныя
Як паведамляе “Народная газета”, сёння ў краіне працуюць 1054 гульнёвыя ўстановы – казіно, залы гульнёвых апаратаў, букмекерскія канторы і г.д.
На Гарадзеншчыне іх найменш – адно казіно і 66 залаў гульнёвых апаратаў на ўсю вобласць.
У мінулым годзе забаўляльна-гульнёвыя ўстановы папоўнілі бюджэт краіны на амаль як 44 міліярды рублёў.