![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000002744.jpg)
Лепшыя дактары працуюць у Гродне
Як паведамляе “Вечерний Гродно”, лепшым акушэрам-гінеколагам у вобласці (а не ў краіне, як памылкова паведаміла газета – рэд.) прызнаная Людміла Доўнар са шпіталю хуткай дапамогі.
Першае месца сярод дактароў агульнай практыкі заняла загадчыца амбулаторыяй пры паліклініцы №3 Тарэза Шавель.
Трэцяй у ліку лепшых педыятраў стала неанатолаг з абласной дзіцячай бальніцы Таісія Афанасьева.
“Твой стыль” віншуе лаўрэатаў прэстыжнага конкурсу!
На здымку: гарадзенскія медыкі выконваюць першую ў Беларусі аперацыю па ўжыўленню костнага імплантанта ў скроневую костку
Фота prosto-free.livejournal.com