Дзень у гісторыі

Да часу адмены Статут дзейнічаў на беларускіх землях 250 гадоў, гэта больш, чым зараз дзейнічае амерыканская Канстытуцыя, – гаворыць гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. – Нават пасля далучэння да Расійскай імперыі, на Беларусі дзейнічалі не расійскія законы, а Статут Вялікага княства. Яго нават перавыдавалі ў 19 стагоддзі – па руску і па-польску. Аднак калі царская ўлада пачала русіфікацыю на тутэйшых землях, то разам з разборам шляхты, ліквідацыяй Віленскага ўніверсітэта, уніі быў адменены і Статут 1588 года, а на беларускіх землях пачалі дзейнічаць агульнарасійскія законы. Гэта быў агульны накірунак ліквідацыяі спадчыны Рэчы Паспалітай пасля паўстання 1830-1831гг.

Статут ВКЛ гэта звод законаў крымінальнага, грамадзянскага і адміністрацыйнага права, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім. Статут 1588 года быў удасканаленай версіяй рэдакцыяў 1529 і 1566 гг. , вынікам развіцця заканадаўства на беларускіх землях пачынаючы з часоў Полацкага княства. Яшчэ ў 19 ст расійскія гісторыкі і правазнаўцы даказалі, што Статут грунтаваўся як на еўрапейскім вопыце, але галоўным чынам на мясцовым звычаёвым праве.

Здымак паводле vialejka.orge