Запрашаем гарадзенскую моладзь пазнаёміцца з Еўрапейскай валанцёрскай службай

|

На сустрэчы вы зможаце даведацца пра магчымасці праграмы Еўрапейскай валанцёрскай службы, а таксама пазнаёміцеся з валанцёрамі Майкам і Рэгінай (на фота), якія прыехалі ў ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” з Аўстрыі ў межах менавіта гэтай моладзевай адукацыйнай праграмы.

 

Рэгіна з Майкам пазнаёмяць вас з культурай сваёй краіны і падзеляцца досведам свайго ЕВС праекта ў Гародні.

 

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел, адправіўшы ліст з вашай кантактнай інфармацыяй на адрас [email protected], альбо тэлефануйце на нумар +375 29 283 63 06 (Ганна).