У Новым замку адкрыецца выстава польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага

Адкрыццё выставы адбудзецца 19 снежня ў 16.00 у Сенатарскай залі Новага замка. У адкрыцці прыме ўдзел Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Зыгмунт “Зых” Буйноўскі (1895-1927) нарадзіўся 2 лютага 1895 года ў вёсцы Кутылова-Парысе ў патрыятычнай сям’і. Вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў у Пецярбургу і ў Польскай школе мастацтваў у Кіеве пад кіраўніцтвам Конрада Крыжаноўскага, аднаго з заснавальнікаў варшаўскай школы мадэрнізму. Адукацыю перарвала Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Касцёл бернардынцаў у Гродне

 

Ветэран польска-бальшавіцкай вайны, стаў інвалідам у выніку моцнага стрэлу ў галаву. Жыў у Тыкоціне ля Беластока. У 1926 годзе меў персанальную выставу ў Гродне.

Так выглядае сталая выстава Буйніцкага ў Тыкоціне

 

Здымкі з кнігі Наталлі Маліноўскай-Франке “Забыты вернісаж”, а таксама artyzm.com, muzeum.bialystok.pl